БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчына праваліўся і захрас паміж дошкамі лаўкі

9.07.2018 / 20:56

Nashaniva.com

У Гомелі мужчына захрас паміж дошкамі лаўкі ў горадзе, да яго на дапамогу прыехалі ратавальнікі.

Фота: МНС.

Мужчына лёг на лавачку, у выніку чаго ніжняя частка цела правалілася паміж дошкамі лавачкі. Самастойна выбрацца ён не змог.

Работнікі МНС пры дапамозе аварыйна-выратавальнага абсталявання распілавалі дошку і вызвалілі мужчыну. Шпіталізацыя не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула