БЕЛ Ł РУС

33-гадовы маёр-дэсантнік разбіўся падчас скачкоў з парашутам

11.07.2018 / 15:26

Nashaniva.com

Падчас планавай трэніроўкі з парашутам загінуў маёр Яўген Салавейка. Вецер рэзка памяняўся, і адбылося гашэнне купала парашута, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Яўген Салавейка з жонкай. Фота з сацыяльных сетак

Для высвятлення ўсіх абставінаў на месцы здарэння працуе камісія Мінабароны.

Яўгену Салавейку было 33 гады. У яго застаўся непаўналетні сын.

Салавейка родам з Брэста, але служыў у Віцебску. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула