БЕЛ Ł РУС

МЗС Венгрыі выказалася супраць уступлення Украіны ў НАТА

12.07.2018 / 07:50

Венгрыя не падтрымае ўступлення Украіны ў НАТА да таго часу, пакуль Кіеў не зменіць сваю палітыку ў адносінах да нацыянальных меншасцяў, заявіў кіраўнік венгерскага МЗС Петэр Сіярта, паведамляецца на сайце міністэрства.

Паводле яго слоў, улады Венгрыі абураныя антывенгерскімі тэндэнцыямі ва ўкраінскай палітыцы і будуць абараняць прадстаўнікоў свайго народа ва Украіне, пакуль Кіеў не прадаставіць ім гарантыі.

Міністр адзначыў, што нацыяналізм і экстрэмізм недапушчальныя для краіны, якая хоча ўступіць у ЕС і НАТА.

У чэрвені Сіярта назваў тры ўмовы, неабходныя для таго, каб Венгрыя перастала блакаваць працу камісіі Украіна — НАТА. Так, Украіна павінна падоўжыць пераходны перыяд для ўвядзення ўкраінскай мовы як адзінай для навучання ў школах, адмовіцца ад распаўсюду гэтых абмежаванняў на прыватныя школы і пачаць дыялог з прадстаўнікамі венгерскай меншасці

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула