БЕЛ Ł РУС

Трамп не збіраецца адмяняць сустрэчу з Пуціным з-за Солсберы і Эймсберы

13.07.2018 / 07:41

Nashaniva.com

flickr.com

Інцыдэнты з рэчывам «Навічок» у брытанскіх Солсберы і Эймсберы не паўплываюць на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным і стаўленне да Расіі, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю газеце The Sun.

«Ладзіць з Кітаем, ладзіць з Расіяй — гэта добра», — сказаў ён у адказ на пытанне, ці зменіцца яго стаўленне да Масквы пасля першага і новага інцыдэнту з нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» на брытанскай тэрыторыі.

Трамп і Пуцін павінны сустрэцца 15 ліпеня ў Хельсінкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула