БЕЛ Ł РУС

Сем пратаколаў: ДАІ аштрафавала байкерку-танцорку

13.07.2018 / 11:22

Nashaniva.com

Фота Вадзіма Заміроўскага.

Матацыклістку Дар'ю, якая паказвае акрабатычныя трукі проста падчас руху, выклікалі ў ДАІ Мінска і аштрафавалі. Пра гэта auto.tut.by распавяла сама дзяўчына.

Апублікаванае ў інтэрнэце відэа не засталося па-за ўвагай інспектараў. Дзяўчыне адразу патэлефанавалі з ДАІ Мінска і выклікалі да начальніка, дзе яна пацвердзіла свае факты парушэння ПДР, знятыя на відэа.

— Начальнік ДАІ вельмі сур'ёзна са мной пагаварыў, спакойна і даходліва патлумачыў сітуацыю і наступствы, — распавяла Дар'я.

У выніку на дзяўчыну склалі сем адміністрацыйных пратаколаў. Суму штрафаў, якія ёй давядзецца аплаціць, Дар'я раскрываць не захацела.

- Безумоўна, зараз я буду асцярожней сябе паводзіць. Прыгод і ўвагі мне больш чым хапіла, дый дарога не месца для іх…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула