БЕЛ Ł РУС

У Брытаніі выяўлены флакон з-пад «Навічка», якім маглі быць атручаны Скрыпалі

13.07.2018 / 20:33

Nashaniva.com

Следчыя знайшлі флакон з-пад нервова-паралітычнага рэчыва ў доме атручанага брытанца Чарлі Роўлі ў Эймсбери, паведамілі ў Скотланд-Ярдзе.

Флакон быў правераны навукоўцамі ў Лабараторыі абароны, навукі і тэхнікі (DSTL) у Портан-Даўне. «Па выніках аналізаў навукоўцы пацвердзілі нам, што рэчыва, якое было змяшчалася ў флаконе, было «Навичком», — гаворыцца ў паведамленні Скотланд-Ярда, перадае ВВС.

30 чэрвеня ў Эймсберы шпіталізавалі пару — 45-гадовага Чарлі Роўлі і 44-гадовую Дон Стэрджэс. Пазней стала вядома, што жанчына памерла ў бальніцы. Мужчына ж апрытомнеў.

Пара — гэта мясцовыя апівохі. Імаверна, яны падабралі флакон на адной са сметніц, падумаўшы, што там могуць быць рэшткі алкаголю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула