БЕЛ Ł РУС

На вуліцы Лондана выйшлі 20 тысяч чалавек у знак пратэсту супраць візіту Трампа ФОТА

14.07.2018 / 09:22

nn.by

У Вялікабрытаніі, дзе з афіцыйным візітам знаходзіцца прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, тысячы брытанцаў сабраліся ў знак пратэсту супраць прыезду амерыканскага лідара. Пра гэта піша Huffington Post.

Фота Vlad Proklov, Flickr

Фота Vlad Proklov, Flickr

Актывісты паднялі ў неба надзьмутага «маляняці Трампа» ў цэнтры Парламенцкай плошчы ў Лондане.

Шасцімятровы балон з геліем уяўляе сабой паветраны шар са злой грымасай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паказанага дзіцём у падгузках і з тэлефонам у руцэ. Самі актывісты называюць сябе нянькамі «малога Трампа».

Фота Vlad Proklov, Flickr

Як піша выданне, дазвол на дэманстрацыю і запуск такога паветранага шара даў мэр Лондана Садзік Хан. На гэтыя мэты актывісты сабралі каля $20 тысяч.

Фота Vlad Proklov, Flickr

Дональд Трамп знаходзіцца ў Вялікабрытаніі са сваім першым афіцыйным прэзідэнцкім візітам у краіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула