У Брэсце хлопец лез праз металічную агароджу і павіс на вострым штыры
Яму спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
Фота МНС
Інцыдэнт адбыўся каля 5.30 раніцы па вуліцы Войкава.
Малады чалавек 1994 года нараджэння, паводле яго слоў, шпацыраваў з сябрамі, калі вырашыў пералезці праз агароджу на тэрыторыю вагоннага дэпо. Аднак не ўтрымаўся і павіс нагой на штыры.
Фота МНС
Самастойна злезці ён не змог, таму кампаніі давялося выклікаць медыкаў. Каб вызваліць хлопца з жалезнага палону, давялося прымяняць аварыйна-выратавальны інструмент. З папярэднім дыягназам «колатая рана левага сцягна, алкагольнае ап'яненне» яго шпіталізавалі ў Брэсцкую гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.