БЕЛ Ł РУС

Радзівілімонты, або Рацыя сіньёры Спампані

3.11.2008 / 15:17

Сямён Печанко

Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры клясыцызму ў Радзівілімонтах (Клецкі раён, Меншчына, ад 1960 г. — Чырвоная Зорка), хоць і ўнесены ў Сьпіс архітэктурна-гістарычных помнікаў ды нібыта ахоўваецца дзяржавай, усё ж мае, як пісаў клясык, варты жалю выгляд. Фотарэпартаж Сямёна Печанка.

Ахоўваецца дзяржавай?

Улады паклапаціліся -- абнесьлі разбураны палац плотам.

Былая веліч парасла быльлём.

У 1960-м Радзівілімонты сталі Чырвонай Зоркай.

Ніякія шыльды не ўратуюць панскі парк.

Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры клясыцызму ў Радзівілімонтах (Клецкі раён, Меншчына, ад 1960 г. — Чырвоная Зорка), хоць і ўнесены ў Сьпіс архітэктурна-гістарычных помнікаў ды нібыта ахоўваецца дзяржавай, усё ж мае, як пісаў клясык, варты жалю выгляд.

Шыльда па дарозе да разбуранага палацу кажа, што тут месьціцца помнік прыроды рэспубліканскага значэньня «Радзівілімонты». І хоць пішацца на той шыльдзе пра адказнасьць за высяканьне паркавай расьліннасьці, гэта ўсё адно не ратуе адну з самых доўгіх у Беларусі ліпавых алеяў. Пра сам палац — ані слоўца. Ад яго, збудаванага італьянскім архітэктарам Спампані, мала што засталося — бязладнае нагрувашчаньне абломкаў сьценаў і перакрыцьцяў. І порцік з дубовых калёнаў. Усё гэта парасло быльлём. Але нельга сказаць, што дзяржава зусім не паклапацілася пра помнік 2-й катэгорыі — вакол палацу паставілі высокі плот. Ды гэта слаба дапамагае, бо мясцовыя як цягалі рэшткі палацу на дровы, так і цягаюць. Мабыць мела рацыю сіньёра Спампані, маці маладога архітэктара, калі адмовілася ехаць жыць «да дзікуноў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула