БЕЛ Ł РУС

У Маладзечанскім раёне патанула школьніца

16.07.2018 / 10:27

Nashaniva.com

Надзвычайнае здарэнне адбылося 15 ліпеня. Прыкладна ў 15.00 выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў сажалцы каля вёскі Путнікі тонуць дзве дзяўчынкі. Крыкі аб дапамозе пачулі відавочцы, адну з дзяўчынак, 2004 года нараджэння, яны выратавалі. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла пацярпелую ў Маладзечанскую ЦРБ.

Другая дзяўчынка, 2006 года нараджэння, загінула. Яе знайшлі за тры метры аб берага. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў фельчарам хуткай медыцынскай дапамогі была канстатавана смерць дзяўчынкі», — праінфармавалі ў МНС. Абедзве школьніцы купаліся без суправаджэння дарослых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула