БЕЛ Ł РУС

«Ювентус» зарабіў палову кошту Раналду за суткі на майках з яго імем

16.07.2018 / 18:05

Nashaniva.com

У футбольнага клуба «Ювентус» купілі 520 тысяч футболак з імем форварда Крышціяну Раналду ў першы ж дзень продажаў, паведамляе Yahoo Sports.

З улікам таго, што кожная футболка каштуе 105 еўра, агульная выручка склала амаль 55 мільёнаў еўра — каля паловы трансфернай кошту гульца.

Выданне адзначае, што перад клубнымі крамамі «Ювентуса» выстройваліся чэргі, у выніку заўзятары набылі там 20 тысяч маек. Яшчэ паўмільёна заказалі ў інтэрнэт-краме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула