БЕЛ Ł РУС

ЗША заявілі пра затрыманне расійскага агента

16.07.2018 / 23:02

Nashaniva.com

У Вашынгтоне затрымалі грамадзянку Расіі Марыю Буціну па падазрэнні ў спробе паўплываць на палітыку ЗША па ўказанні высокапастаўленага чыноўніка з Крамля, заявілі ў Міністэрстве юстыцыі ЗША.

У Мінюсце заявілі, што Буціна працавала на высокапастаўленага чыноўніка ва ўрадзе Расіі, супраць якога ў красавіку 2018 году былі ўведзеныя санкцыі.

У судовых дакументах гаворыцца, што расіянка ў якасці агента, які дзейнічае ў інтарэсах Расіі, развівала адносіны з амерыканцамі і атрымлівала доступ да арганізацый, якія маюць уплыў у амерыканскай палітыцы, з мэтай прасоўвання інтарэсаў Расіі.

У заяве сцвярджаецца, што яна дзейнічала ў якасці агента расійскага ўрада без афіцыйнай рэгістрацыі, як таго патрабуе амерыканскае заканадаўства. За незарэгістраваную дзейнасць расіянцы пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула