БЕЛ Ł РУС

Нападаючы зборнай Харватыі Антэ Рэбіч выплаціў крэдыты ўсіх жыхароў роднай вёскі

17.07.2018 / 14:11

Nashaniva.com/ Фота Alex Grimm/Bongarts

Харвацкі футбаліст Антэ Рэбіч выплаціў крэдыты жыхароў роднай вёскі, у якой пражывае каля 500 чалавек.

«Ён вырас у невялікай вёсцы недалёка ад Спліта. Ніколі не забываў свае карані, хоць у 19 гадоў з'ехаў у італьянскую «Фіярэнціну», — кажа яго сябар, партнёр па моладзевай зборнай Харватыі Лоўра Шындзік. А адзін раз Антэ пагасіў крэдыты ўсім жыхарам невялікага паселішча, перадае Vijesti.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула