БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі стануць тэставаць базу дармаедаў

17.07.2018 / 13:24

Nashaniva.com

Савет Рэспублікі прапануе з верасня апрабаваць базу дадзеных не занятых у эканоміцы грамадзян, што ствараецца ў адпаведнасці з дэкрэтам аб садзейнічанні занятасці Пра гэта паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы перш за ўсё цікавіўся, як фарміруецца база дадзеных працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы. Гэтым пытаннем займаецца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

«Мы прапанавалі ўраду, у прыватнасці Міністэрству працы, каб гэтая база, калі дэкрэт уступае са студзеня, была апрабавана ўжо з верасня, бо ўсё роўна будуць нейкія недахопы, невялікія памылкі. Звесці ўсё ў адзіны масіў дадзеных - гэта досыць складана. таму з верасня трэба правесці апрабацыю, мы на гэтым настойваем», - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула