БЕЛ Ł РУС

Сустрэчу Марадоны і Лукашэнкі адклалі да наступнага візіту Дыега ў Беларусь

17.07.2018 / 15:23

Nashaniva.com

Фота Радыё Свабода

Сёння Дыега Марадона пакідае Беларусь. Пра гэта прэс-аташэ брэсцкага «Дынама» Вольга Хіжынкова распавяла ў інтэрв'ю «Спорт-Экспрессу».

— Ці быў запыт [на сустрэчу з Марадонай] з адміністрацыі прэзідэнта Лукашэнкі?

— З адміністрацыі не было, але ведаю, што сам Дыега Марадона вельмі хоча з ім пазнаёміцца. Адклалі гэтую сустрэчу да яго наступнага візіту.

— Калі ён адбудзецца? Восенню?

— Не магу сказаць. Цяпер ён правядзе час з сям'ёй, адпачне, а потым прыляціць і зоймецца клубам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула