БЕЛ Ł РУС

Расійскага бізнэсмена абвінавацілі ў спансаванні пратэстаў у Македоніі

17.07.2018 / 20:09

Nashaniva.com

Цэнтр расследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) сцвярджае, што расійскі мільярдэр Іван Савідзі фінансаваў дэманстрацыі праціўнікаў перайменавання Македоніі.

Журналісты даведаліся, што расіянін, які пражывае ў Грэцыі, пералічыў македонскім актывістам і арганізацыям, якія выступаюць супраць змены назвы краіны, як мінімум 300 тысяч еўра.

Грошы выплацілі македонскім палітыкам з розных партый, сябрам нядаўна заснаваных радыкальных нацыяналістычных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў нядаўніх беспарадках у Скоп'е. Адзін з затрыманых падчас акцыі пратэсту хуліганаў пацвердзіў журналістам, што яго група атрымала грошы ад Савідзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула