БЕЛ Ł РУС

Беларускі альпініст, які знік на Эльбрусе, загінуў

18.07.2018 / 17:02

Nashaniva.com

Альпініст загінуў, сарваўшыся падчас узыходжання на Эльбрус, ратавальнікі знайшлі яго цела. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на кіраўніка прэс-службы ГУ МНС па Кабардына-Балкарыі Кантэміра Берава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы — грамадзянін Беларусі. Для спуску цела альпініста з вышыні 4100 метраў будзе задзейнічаны верталёт МНС Расіі.

Чытайце таксама: На Эльбрусе шукаюць альпініста. Імаверна, гэта беларус

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула