БЕЛ Ł РУС

Трамп гатовы абкласці пошлінамі ўвесь імпарт з Кітая

20.07.2018 / 18:34

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы ўвесці пошліны на імпарт усіх кітайскіх тавараў, паведамляе CNBC.

«Я гатовы дайсці да 500 мільярдаў даляраў», — заявіў прэзідэнт.

Гаворка ідзе пра суму кітайскага імпарту ў далярах ЗША ў 2017 годзе, які склаў 505,5 мільярда даляраў у параўнанні з экспартам у Кітай на ўзроўні 129,9 мільярда даляраў.

«Я не хачу напалохаць іх. Я хачу, каб яны рабілі правільна. Мне сапраўды падабаецца старшыня Сі Цзіньпін, але гэта было вельмі несумленна», — адзначыў Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула