БЕЛ Ł РУС

У Курапатах разбурылі і спрабавалі падпаліць некалькі крыжоў ВІДЭА

20.07.2018 / 19:20

Nashaniva.com

Ва ўрочышчы Курапаты вандалы павалілі некалькі крыжоў і паспрабавалі іх падпаліць. Пра гэта паведаміў Зміцер Дашкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Крыжы падпаліць не атрымалася, бо ва ўрочышчы ішоў дождж і драўніна была сырая.

Актывісты выклікалі міліцыю і крыміналістаў, каб яны знайшлі вандалаў, і каб потым можна было даць прававую ацэнку дзеянням вандалаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула