БЕЛ Ł РУС

Нападаючы мінскага «Дынама» Антон Сарока перайшоў у бельгійскі футбольны клуб

21.07.2018 / 16:29

Nashaniva.com

Гэта толькі другі беларус, які гуляе ў моцным заходнееўрапейскім чэмпіянаце, апроч Брэсана.

26-гадовы нападаючы футбольнага мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Антон Сарока падпісаў кантракт з бельгійскім клубам «Локерэн». Пагадненне разлічана на тры гады.

На пачатку кар'еры Сарока лічыўся надзвычай перспектыўным футбалістам. У 18 гадоў ён з'ехаў у казанскі «Рубін», аднак так і не апраўдаў надзей. За расійскі клуб ён не згуляў ні разу.

Пасля футбаліст вярнуўся на радзіму. У 2012-2016 ён гуляў за «Гарадзею», адкуль перайшоў у мінскае «Дынама».

З цягам часу Сарока загуляў і ў зборнай. За 8 матчаў ён забіў 4 галы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула