БЕЛ Ł РУС

Дзіўны крадзеж пад Вілейкай: адкруцілі кола ровара

23.07.2018 / 13:02

Nashaniva.com

У суботу ў Вілейскі РАУС звярнулася жанчына і паведаміла, што нехта залазіў у яе лецішча ў Ракшыцах, піша Рэгіянальная газета.

Калі міліцыя выехала на месца, высветлілі, што падчас адсутнасці гаспадыні нехта сапраўды пабываў у хаце.

Але з маёмасці амаль нічога не скралі.

Адкруцілі задняе кола ад ровара «Аіст», што стаяў у хаце. А таксама прыхапілі скрыню цвікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула