БЕЛ Ł РУС

Пад Зэльвай «Фальксваген» вылецеў у кювет. Яго знайшлі толькі праз два дні. Кіроўца загінуў, а пасажыр адразу уцёк

23.07.2018 / 13:36

Nashaniva.com

Аварыя здарылася а 20-й гадзіне ў пятніцу каля вёскі Галынка, паведамляе гродзенская міліцыя.

67-гадовы мінчук не справіўся з кіраваннем і апынуўся ў кювеце. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння. Траўмы таксама атрымаў 46-гадовы пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні аўтамабіля.

Але пра ДТЗ стала вядома толькі ў нядзелю ў абед. Машыну знайшлі ў кустах выпадковыя мінакі, недалёка ад яе знаходзілася і цела кіроўцы. Хутка супрацоўнікі ДАІ высветлілі асобу пасажыра.

У суботу гэты мужчына звяртаўся ў бальніцу па медыцынскую дапамогу, аднак там не паведаміў аб здарэнні, а пералом рэбраў патлумачыў падзеннем з вышыні.

Міліцыя цяпер высвятляе, чаму ён прамаўчаў пра такое сур'ёзнае здарэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула