БЕЛ Ł РУС

Пінчука, які выйшаў з дому выкінуць смецце і знік, праз пяць дзён знайшлі ў Брэсце

24.07.2018 / 11:27

ПВА «Анёл»

Валанцёры і міліцыя вызначылі месцазнаходжанне прапаўшага без вестак жыхара Пінска Рамана Токарава, які пяць дзён знаходзіўся ў вышуку, паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Рамана шукалі з 17 ліпеня. У той дзень ён выйшаў з дому вынесці смецце і не вярнуўся. На старонках пошукава-выратавальнага атрада валанцёры размясцілі інфармацыю з прыметамі зніклага 21 ліпеня. У той жа дзень на гарачую лінію пошукавікам сталі паступаць званкі ад людзей, якія бачылі Рамана.

«З інфармацыі мы ўжо разумелі, дзе і як перасоўваецца Раман, але выдзеліць пэўную тэрыторыю для пошуку было вельмі складана», — растлумачыў «Анёл».

22 ліпеня, у 19.15, валанцёрам паступіў чарговы званок ад відавочцы. Дзяўчына паведаміла, што ехала са зніклым ў цягніку Лунінец — Брэст. Яна зрабіла яго фота і пераслала пошукавікам, а тыя, у сваю чаргу, паставілі ў вядомасць міліцыю.

У той жа дзень у Брэсце Рамана заўважылі праваахоўнікі. Яго даставілі ў дзяжурную частку і патэлефанавалі сваякам, якія прыехалі па яго з Пінска і забралі дадому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула