Лукашэнка: У Акадэміі кіравання з 1 верасня не патрэбных у кіраванні людзей вучыцца не павінна
Такое патрабаванне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка агучыў сёння, заслухоўваючы даклад аб выкананні даручэнняў па ўдасканаленні дзейнасці ВНУ, піша БелТА.
Ён нагадаў, што да верасня яму павінны ўнесці прапановы па ўдасканаленні навучальнага працэсу ў акадэміі: якіх людзей будуць адпраўляць на падрыхтоўку і перападрыхтоўку ў гэтую ВНУ, якія патрабаванні будуць прад'яўляцца да выкладчыкаў, як зменіцца метадычная база. «Што зроблена на сённяшні дзень і што нам неабходна яшчэ зрабіць, якая патрэбна вам дапамога і падтрымка? Часу для разварушвання няма. З 1 верасня ў Акадэміі кіравання не патрэбных у кіраванні людзей быць не павінна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Прызначаючы новага рэктара, мы дамаўляліся, што істотна абновім працу Акадэміі кіравання па ўсіх напрамках. Трэба зрабіць так, каб кожны чалавек, які пройдзе падрыхтоўку, перападрыхтоўку, атрымае адукацыю, павысіць кваліфікацыю, быў запатрабаваны. Нам не патрэбныя людзі, якія проста пройдуць па акадэміі, атрымаюць дыплом і не будуць запатрабаваныя ў органах кіравання. Вось гэта галоўнае», — звярнуў увагу кіраўнік краіны.
На нарадзе прысутнічалі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, міністр адукацыі Ігар Карпенка і рэктар Акадэміі кіравання Генадзь Пальчык.