БЕЛ Ł РУС

Памяці расстраляных

5.11.2008 / 14:45

КХП‑БНФ атрымала дазвол Менгарвыканкаму на правядзеньне 9 лістапада шэсьця і мітынгу на месцы зьнішчэньня ахвяраў сталінізму ў Лошыцы.

КХП‑БНФ атрымала дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне 9 лістапада шэсця і мітынгу на месцы знішчэння ахвяраў сталінізму ў Лошыцы

Кансерватыўна‑Хрысціянская партыя — БНФ 5 лістапада атрымала дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне 9 лістапада шэсця і мітынгу на месцы знішчэння ахвяраў сталінізму ў Лошыцы.

Як паведаміў БелаПАН сакратар управы КХП‑БНФ Валерый Буйвал,

збор удзельнікаў мерапрыемства запланаваны на 11.00 каля Палаца культуры камвольнага камбіната. Пачатак шэсця ў 12.00.
Удзельнікі акцыі пройдуць па вул. Маякоўскага да Лошыцкага яру да памятнага крыжа ў Лошыцы, дзе адбудзецца мітынг, прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

«Гэта традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці продкаў (Дзяды). Шэсце і мітынг разлічаны на невялікую колькасць удзельнікаў. Мы хочам звярнуць увагу і нагадаць пра тое, што ёсць людзі, якія памятаюць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій», — сказаў В.Буйвал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула