БЕЛ Ł РУС

Старшыня камітэта Дзярждумы аб прызначэнні пасла ў Беларусь: Гэта ўнутранае пытанне Расіі

26.07.2018 / 00:08

Nashaniva.com

Старшыня камітэта Дзяржаўнай думы Расіі па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін у гутарцы з Накануне.ru выказаўся пра фігуру Міхаіла Бабіча, якога Расія бачыць новым паслом у Беларусі.

Міхаіл Бабіч. Фота: kremlin.ru.

«Якімі б добрымі ні былі ўзаемаадносіны, я ведаю, што Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін добра ставіцца да Сурыкава. Знаходзячыся ў Мінску, ён можа не адразу арыентавацца ў кантэксце сітуацыі, якая хутка змяняецца. Бабіч — гэта чалавек, які цалкам праінфармаваны пра ўнутраныя абставіны ў Расіі», — лічыць Канстанцін Затулін.

«Для нас адносіны з Беларуссю — гэта не выключна знешняе пытанне, гэта, хай мне беларусы даруюць, усё ж такі, шмат у чым пытанне ўнутранае, калі мы жывем у адной Саюзнай дзяржаве. І з гэтага пункту гледжання, лагічна запрашэнне на ролю пасла чалавека, які з'яўляецца не проста кар'ерным дыпламатам, а з'яўляецца палітычным, адміністрацыйным і грамадскім дзеячам расійскага маштабу»,

— звярнуў увагу Канстанцін Затулін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула