БЕЛ Ł РУС

Мадура абвясціў пра дэнамінацыю балівара і прывязку яго да крыптавалюты

26.07.2018 / 07:40

Nashaniva.com

Нацыянальная валюта Венесуэлы — суверэнны балівар, будзе дэнамінаваная і прывязаная да венесуэльскай крыптавалюты Petro з 20 жніўня, заявіў прэзідэнт краіны Нікалас Мадура.

Мадура распавёў, што абноўлены балівар страціць пяць нулёў. Паводле яго слоў, прывязка да крыптавалюты дазволіць стабілізаваць фінансавую сітуацыю ў краіне.

Са студзеня 2017 года па студзень 2018 года-га інфляцыя ў краіне перавысіла 4000%, а ў лютым яе паказчык склаў больш за 6000%. Тады ж Bloomberg чацвёрты раз запар назваў Венесуэлу краінай з самай «няшчаснай» эканомікай у свеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула