БЕЛ Ł РУС

Акцыі Facebook абваліліся на 24%. Кампанія стала каштаваць менш на $150 мільярдаў

26.07.2018 / 07:52

Nashaniva.com

Акцыі сацыяльнай сеткі Facebook упалі на 24% адразу пасля закрыцця асноўных таргоў у ЗША. Квартальная фінансавая справаздача кампаніі аказалася горшай, чым чакала большасць аналітыкаў.

Для адной з самых дарагіх кампаній у свеце гэта азначае, што ўладальнікі акцый Facebook страцілі ўсяго за некалькі хвілін сумарна каля 150 мільярдаў даляраў. Да абвяшчэння аб фінансавых выніках акцыі Facebook знаходзіліся на гістарычным максімуме; за 2018 год яны выраслі на 23%.

У справаздачы Facebook сказана, што выручка кампаніі за квартал вырасла на 42% і дасягнула 13,2 мільярда даляраў. Аналітыкі чакалі, што гэты паказчык павялічыцца да 13,3 мільярда — і гэта першы выпадак з 2015 года, калі вынікі Facebook аказаліся горшымі, чым меркавалі аналітыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула