БЕЛ Ł РУС

Трамп і Юнкер правялі перамовы аб гандлі

26.07.2018 / 8:3

Nashaniva.com

ЗША і Еўрасаюз дамовіліся працаваць разам з мэтай ліквідацыі бар'ераў у гандлі, заявіў у сераду Дональд Трамп пасля сустрэчы з кіраўніком Еўрапейскай камісіі Жанам-Клодам Юнкерам.

ЗША і Еўропа будуць дамагацца скасавання гандлёвых пошлін, нетарыфных бар'ераў і субсідый на прамысловую прадукцыю за выключэннем тавараў аўтапрама.

Таксама была дасягнута дамоўленасць развіваць гандаль у сферы паслуг і сельскай гаспадарцы і, у прыватнасці, павысіць экспарт у Еўропу амерыканскай соі.

Трамп на прэс-канферэнцыі ў Белым доме заявіў, што ў адносінах Еўропы і ЗША пачаўся «новы этап». Еўропа, дадаў Трамп, павялічыць імпарт з ЗША звадкаванага газу і ператворыцца ў «вялізнага закупшчыка».

Юнкер са свайго боку сказаў, што дамоўленасць аб тарыфах была яго асноўнай мэтай. «У мяне сёння быў адзін намер — заключыць здзелку. І мы заключылі здзелку. Мы можам працаваць разам па шэрагу кірункаў», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула