БЕЛ Ł РУС

У Японіі пакаралі смерцю апошніх членаў «Аум Сінрыкё»

26.07.2018 / 08:11

Nashaniva.com

У Японіі пакаралі смерцю шэсць членаў экстрэмісцкай секты «Аум Сінрыкё», асуджаных да смяротнага пакарання за тэракт з выкарыстаннем зарыну ў такійскім метро ў 1995 годзе, паведамляе Kyodo са спасылкай на неназванага прадстаўніка ўладаў.

Агенцтва ўдакладніла, што пакараныя ўдзельнічалі ва ўжыванні газу ў метро Токіа ў 1995 годзе, атацы з выкарыстаннем зарыну ў прэфектурах Мацумота і Нагана у 1994-ым і забойстве сям'і адваката ў 1989-ым. Гэтую інфармацыю пацвердзіла крыніца NHK. Тэлеканал паведамляе, што пакараныя былі апошнімі сябрамі «Аум Сінрыкё», якіх у Японіі прысудзілі да смерці.

6 ліпеня быў пакараны заснавальнік секты Сёка Асахара, а таксама шэсць кіраўнікоў «Аум Сінрыке», якія ўдзельнічалі ў арганізацыі тэракту ў метро і іншых злачынствах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула