Каля пасольства ЗША ў Кітаі адбыўся выбух
Дыпламаты заявілі, што пацярпеў толькі адзін чалавек - той, хто ўзарваў бомбу
Каля 13:00 паводле пекінскага часу (8:00 па Мінску) каля пасольства ЗША ў Пекіне адбыўся выбух, заявіў прадстаўнік дыпмісіі, паведамляе кітайская Global Times — падраздзяленне афіцыйнага выдання ЦК Кампартыі «Жэньмінь жыбаа».
Паведамляецца, што выбух зладзіў 26-гадовы мужчына.
Паліцыя пасля выбуху ачапіла тэрыторыю пасольства.