БЕЛ Ł РУС

Пад Бабруйскам мужчына заснуў на шпалах, над ім праехаў грузавы цягнік — і ён жывы

26.07.2018 / 10:49

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся ноччу 25 ліпеня на перагоне Бярэзіна — Бабруйск, паведамляе БелТА.

40-гадовы бабруйчанін п'яным спаў на шпалах, калі над ім праехаў лакаматыў і 30 грузавых вагонаў. Машыніст прымяніў экстраннае тармажэнне, заўважыўшы мужчыну, што ляжаў на рэйках. Лакаматыўная брыгада разбудзіла яго і дапамагла выбрацца з-пад састава.

 Затрымка ў руху цягніка склала 50 хвілін. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула