Першы кінатэатр тыпу IMAX адкрыецца ў Мінскім планетарыі
13 377 беларускіх рублёў з неабходных 12 300 тысяч удалося сабраць менш чым за два месяцы, а падтрымку аказалі 499 чалавек і вытворца тавараў для сну Vegas — ён не толькі пагасіў нястачу для пакупкі новай праекцыйнай сістэмы, але і абсталяваў два спальныя месцы пад купалам. Назіраць за зоркамі ў Мінскім планетарыі зараз можна лежачы.
Планетарыі па ўсім свеце даўно ператварыліся ў мультымедыйныя цэнтры, дзе адбываюцца канцэрты, лекцыі і паказваюць зорныя фільмы на велізарных экранах. Мінскі планетарый пастаянна змяняецца: назіраць з абсерваторыі Млечны шлях і Палярную зорку можна дзякуючы адрэстаўраванаму нямецкаму тэлескопу Carl Zeiss з павелічэннем у 300 разоў, а глядзець сферычныя фільмы — на велізарным купале-экране, адзіным у Беларусі, а ў хуткім часе і на новай праекцыйнай сістэме, якая з'явіцца ўжо ў верасні. Неабходная сума на яе пакупку была сабрана 25 ліпеня пры дапамозе краўдфандынгавай кампаніі.
«Тэхналогія «поўнага купала» ў нашым планетарыі падобная да IMAX, толькі завецца FullDome (поўны купал) — экран большы і размяшчаецца зверху і ззаду на 360 градусаў. Падобнага абсталявання дагэтуль няма нідзе ў Беларусі. Са з'яўленнем чатырох новых праектараў пашырэнне малюнка павялічыцца ў 1,5 раза, а наведвальнікі ўбачаць яшчэ больш яркую і насычаную выяву, — распавядае загадчык Менскага планетарыя Аляксандр Мікуліч. — Дзякуючы гораду кожны год мы абнаўляем планетарый: закупляем новыя фільмы, запрашаем цікавых лектараў. Але заўсёды вітаем асабістае жаданне беларусаў рабіць наш планетарый лепшшым, ідэямі або фінансава».
Сваю падтрымку планетарыю аказалі 499 чалавек, якія сабралі 91% ад неабходнай сумы. Для таго, каб прыцягнуць дадатковую ўвагу да праекта, вытворца тавараў для сну Vegas усталяваў два ложкі з артапедычнымі матрацамі проста пад сферычным купалам і прапанаваў мінчукам глядзець на зоркі лежачы. Больш за 1803 чалавекі пажадалі трапіць на незвычайны паказ, а за два дні, пакуль ішло анансаванне, перавялі на рахунак праекта больш за тысячу рублёў.
«Мы звярнулі ўвагу, што глядзець сферычныя фільмы лепш напаўлежучы, так не зацякае шыя і нічога не баліць, а для некаторых людзей гэта адзіная зручнае становішча для прагляду, — распавядае Кацярына Гарабец, дырэктар па маркетынгу брэнда Vegas у Беларусі. — Правільнае становішча цела забяспечаць нашы артапедычныя матрацы Vegas са спружыннымі блокамі Medizone. Дзякуючы чаргаванню мяккіх і жорсткіх зон, расслабіцца і адчуць сябе адпачылымі змогуць усе наведвальнікі, незалежна ад росту, вагі, узросту».
25 ліпеня Vegas унёс дзве тысячы рублёў на рахунак і завяршыў збор сродкаў. Плануецца, што новая сістэма з'явіцца ў Мінскім планетарыі ўжо ў верасні.
Спальныя месцы таксама застануцца ў Мінскім планетарыі. Яны даступныя па папярэднім запісе па паслузе «Неба для дваіх» — за 17,8 рублёў можна даследаваць Сусвет удваіх ва ўсім зале.