БЕЛ Ł РУС

Каму беларусы давяраюць больш: ЕС ці ЕАЭС? Вынікі апытання

26.07.2018 / 11:43

Nashaniva.com

Праект «EU NEIGHBOURS east», які фінансуецца ЕС, правёў у Беларусі апытанне грамадскай думкі метадам асабістых інтэрв'ю з рэпрэзентатыўнай выбаркай, было апытана 1000 рэспандэнтаў. Ніжэй прыводзяцца асноўныя вынікі. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў інфармацыйных бюлетэнях і справаздачы.

Асноўныя высновы

• 77% беларусаў ставяцца да ЕС або станоўча, або нейтральна, і толькі 18% — адмоўна.

• 50% беларусаў лічаць, што ў Беларусі добрыя адносіны з Еўрапейскім саюзам — нязначнае памяншэнне ў параўнанні з 54% у 2017 годзе.

• 47% жыхароў Беларусі маюць давер да ЕС, у Еўразійскага эканамічнага саюза дакладна такі ж паказчык даверу (47%).

• 61% беларусаў лічаць, што мір, бяспека і стабільнасць з'яўляюцца самымі важнымі асабістымі каштоўнасцямі; найбольш надзённымі праблемамі былі названыя нізкія заробкі і пенсіі (60%) і беспрацоўе (55%).

Апытанне праводзілася ў сакавіку/красавіку 2018 года ва ўсіх шасці краінах Усходняга партнёрства: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдове і Украіне. Гэта трэцяе штогадовае апытанне, першае было праведзена ў 2016 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула