БЕЛ Ł РУС

Цукерберг вылецеў з тройкі самых багатых людзей свету

27.07.2018 / 08:04

Nashaniva.com

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг страціў тры пазіцыі ў рэйтынгу самых багатых людзей свету паводле версіі агенцтва Bloomberg. Ён апусціўся з трэцяга радка на шосты, страціўшы амаль 17 мільярдаў даляраў на фоне рэзкага абвалу кошту акцый сваёй кампаніі.

Раней багацце прадпрымальніка ацэньвалася ў 86,5 мільярдаў даляраў, цяпер яно складае 70,6 млрд.

У спісе найбагацейшых людзей ён саступіў амерыканскаму інвестару Уорэну Бафету, прэзідэнту французскай групы кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy Бернару Арно і заснавальніку іспанскай фірмы Inditex Амансіа Артэгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула