БЕЛ Ł РУС

У Мінску «Газель» пратараніла тралейбус: траўмы атрымала 12-гадовая дзяўчынка

27.07.2018 / 11:28

Nashaniva.com

У Мінску сутыкнуліся «Газэль» і тралейбус, пацярпела дзіця. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аварыя адбылася 27 ліпеня, каля 07.10. Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовы кіроўца «Газэлі» ехаў па вуліцы Кабушкіна з боку Партызанскага праспекта ў напрамку вуліцы Машынабудаўнікоў у першай паласе. У нейкі момант ён няправільна выбраў дыстанцыю да тралейбуса, які пад'язджаў да прыпыначнага пункта, і сутыкнуўся з ім.

У выніку ДТЗ 12-гадовая пасажырка тралейбуса атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула