БЕЛ Ł РУС

Кіраўніку БелаПАН Алесю Ліпаю вярнулі сканфіскаваную тэхніку

30.07.2018 / 10:9

Nashaniva.com

Пра гэта Алесь Ліпай паведаміў у сваім Фэйсбуку:

Ператрус на кватэры Алеся Ліпая адбыўся 14 чэрвеня. Пасля яго кіраўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН павезлі на допыт у ДФР па Мінскай вобласці. 

Як пазней паведаміў КДК, Ліпая падазраюць у тым, што ён не заплаціў падаходны падатак з даходаў, атрыманых за мяжой.

У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.

БелаПАН — адзінае ў краіне незалежнае інфармацыйнае агенцтва. БелаПАН быў таксама генеральным спонсарам канцэрта на Дзень Волі ў 2018 годзе.

52-гадовы Алесь Ліпай вядомы таксама як аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі і чалавек вялікай мужнасці. У чэрвені 1996 года, падчас аперацыі па вызваленні дзяцей, узятых у закладнікі тэрарыстам у дзіцячым садку ў Мінску, браў інтэрв'ю ў тэрарыста, адцягваючы тым самым ягоную ўвагу на сябе. Ліпай стварыў БелаПАН яшчэ ў 1991 годзе і нязменна ім кіраваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула