БЕЛ Ł РУС

На 31 ліпеня з-за гарачыні абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

31.07.2018 / 08:44

Nashaniva.com

У аўторак будзе пераменная воблачнасць. У асобных раёнах, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў цяпла, днём - плюс 24-30.

У сувязі з надзвычайнай гарачынёй па паўднёвым захадзе краіны абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведаміла БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула