БЕЛ Ł РУС

Магіляўчанка выцягнула ў знаёмай, якая спала, завушніцы з вушэй і здала іх у ламбард

30.07.2018 / 21:55

У 58-гадовай магіляўчанкі прапалі залатыя завушніцы. Прапажу жанчына выявіла раніцай пасля застолля ў сябе дома, калі прачнулася. Сышчыкі высветлілі абставіны здарэння.

Аказалася, што вырабы з золата забрала 41-гадовая госця пацярпелай. Паміж сабой магіляўчанкі амаль не былі знаёмыя — новая госця прыйшла з сябрам за кампанію.

Калі выпілі ўсе спіртныя напоі, і гаспадыня лягла адпачыць, магіляўчанка падышла да яе і дастала з вушэй завушніцы, пасля чаго сышла. Ювелірныя ўпрыгажэнні яна здала ў ламбард.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула