БЕЛ Ł РУС

Маланка запаліла хату ў Круглым

31.07.2018 / 09:02

Nashaniva.com

29 ліпеня а 23:38 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў горадзе Круглае Магілёўскай вобласці. Калі ратавальнікі прыехалі, дах дома гарэў адкрытым полымем, паведамляе прэс-служба МНС.

Са слоў суседзяў, унутры мог знаходзіцца чалавек. Ратавальнікі знайшлі і вывелі на свежае паветра 73-гадовага гаспадара. У медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы. Іншых пацярпелых не было.

Пажар быў ліквідаваны. У выніку агнём знішчаны дах, пашкоджаныя перакрыцці. Меркаваная прычына пажару — навальнічны разрад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула