БЕЛ Ł РУС

У Мінску «Фальксваген» збіў мужчыну, які пераходзіў дарогу на чырвонае. Пешаход памёр у шпіталі

31.07.2018 / 09:48

Nashaniva.com

Пешаход, які трапіў пад колы аўтамабіля 27 ліпеня, памёр у бальніцы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

Смяротная аварыя адбылася ў 22.40 на скрыжаванні вуліц Кіжаватава і Сярова. Паводле папярэдняй інфармацыі, «Фальксваген» здзейсніў наезд на 33-гадовага мінчука, які пераходзіў дарогу на забараняльны сігнал святлафора.

У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе 30 ліпеня памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула