БЕЛ Ł РУС

У Беларусі футбольным хуліганам забаранілі наведваць матчы

31.07.2018 / 10:40

Nashaniva.com

Адміністрацыйная забарона на наведванне спаборніцтваў для заўзятараў-хуліганаў ўводзіцца ў Беларусі. Гэта прадугледжана законам «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Беларусі», які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Закон прадугледжвае ўвядзенне новага віду адміністрацыйнага спагнання - забароны на наведванне фізкультурна-спартыўных збудаванняў падчас спартыўна-масавых мерапрыемстваў і спаборніцтваў. Такая забарона можа прымяняцца за здзяйсненне на тэрыторыі стадыёна адміністрацыйных правапарушэнняў. У іх ліку дробнае хуліганства, распіццё алкаголю, ужыванне наркотыкаў і псіхатропаў, прапаганда нацысцкай атрыбутыкі.

Адміністрацыйная забарона дзейнічае ад трох месяцаў да трох гадоў. За парушэнне забароны прадугледжаная адказнасць у выглядзе штрафу або арышту.

Папраўкі ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання закона, якое адбылося 28 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула