БЕЛ Ł РУС

У WhatsApp з'явілася функцыя групавых званкоў

31.07.2018 / 10:50

Nashaniva.com

Цяпер у мессенджары WhatsApp можна рабіць групавыя званкі. Яны працуюць з відэа і без яго. Гэтую інфармацыю распавёў блог кампаніі.

Паведамляецца, што групавы званок можа складацца максімум з чатырох суразмоўцаў. Для стварэння супольнага званка трэба будзе спачатку патэлефанаваць аднаму суразмоўцу, а потым скарыстацца функцыяй «дадаць удзельнікаў».

Таксама ў паведамленні гаворыцца, што такія сумесныя званкі атрымаюць end-to-end шыфраванне. Яно з'явіцца ў апошнім абнаўленні месенджара для карыстальнікаў сістэм iOS і Android.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула