БЕЛ Ł РУС

У Гродне шукаюць мужчыну, які забіў коціка ФОТА

31.07.2018 / 14:2

УШ

Пра здарэнне стала вядома, дзякуючы запісу з відэакамеры, размешчанай у раёне Індурскай шашы Гродна. У сярэдзіне ліпеня на відэа трапіў невядомы мужчына. Прысеўшы каля грузавых кантэйнераў, ён прывабіў да сябе ката і гладзіў на працягу пэўнага часу. Пасля раптам пачаў біць і душыць жывёлінку, піша ў сацыяльных сетках гродзенская арганізацыя «След жыцця».

Фота - vk.com/sledzhizni

Фота - vk.com/sledzhizni

Пра выпадак паведамілі ўчастковаму. Цяпер скуралупа шукае міліцыя. Па факце здарэння ідзе праверка, пасля якой будзе вырашана, ці заводзіць крымінальную альбо адміністратыўную справу.

Калі хтосьці пазнаў мужчыну, просьба паведаміць у міліцыю. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула