БЕЛ Ł РУС

БАТЭ абыграў ХІК і выйшаў у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў

1.08.2018 / 21:1

Nashaniva.com

У матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ без асаблівых праблем абыграў фінскі ХІК з лікам 2-1. Нагадаем, першая гульня завяршылася нулявой нічыёй, такім чынам барысаўчане выйшлі ў трэці раунд.

На 21 хвіліне гол у свае вароты забіў дэ Алмейда з ХІКа.

Затым на 24 хвіліне Ігар Стасевіч зрабіў лік 2-0. Адыграліся гаспадары праз 4 хвіліны, але на большае іх не хапіла — выніковы лік 2-1.

Цяпер у 3-м крузе футбалісты БАТЭ сустрэнуцца з пераможцам пары «Кукес» (Албанія) — «Карабах» (Азербайджан). Іх першая гульня на полі албанскага клуба скончылася ўнічыю 0-0.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула