БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Жывы я, жывы! ВІДЭА

2.08.2018 / 11:16

Nashaniva.com

Падчас паездкі ў Мінскі раён Аляксандр Лукашэнка ўспрыняў з гумарам паведамленні пра сваю сур'ёзную хваробу. Сюжэт паказалі ў эфіры беларускіх тэлеканалаў.

«У наступным годзе мне паведаміш. Ты ж дажывеш да наступнага года? Але ты асабліва не заракайся. Мяне суткі таму пахавалі і цябе могуць пахаваць», — са смехам заявіў Лукашэнка, калі звяртаўся да аднаго з мясцовых кіраўнікоў.

Пазней пра стан здароўя Лукашэнкі спытала журналістка, але ён яе супакоіў: «Жывы я, жывы».

Таксама ён пасмяяўся з заявы, што ў яго ёсць двайнік.

«Ты часам мяне мацай», — параіў ён аднаму з журналістаў, каб можна было праверыць, ці сапраўдны стаіць Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула