БЕЛ Ł РУС

3/4 жыхароў Грузіі — супраць легалізацыі марыхуаны

2.08.2018 / 00:18

Nashaniva.com

У канцы ліпеня Канстытуцыйны суд Грузіі фактычна ўзаконіў спажыванне марыхуаны ў краіне. Даныя апытання, аднак, паказалі, што большасць жыхароў Грузіі — супраць такой меры, паведамляе DW.

Сацыялагічнае даследаванне, праведзенае ў Грузіі Нацыянальна-дэмакратычным інстытутам ЗША (NDI), паказала, што большасць жыхароў гэтай краіны — супраць легалізацыі марыхуаны ў Грузіі. Паводле вынікаў апытання, апублікаваных у сераду, 1 жніўня, 74% рэспандэнтаў лічаць, што легалізацыі марыхуаны быць не павінна, і толькі 18 адсоткаў апытаных дапускаюць гэта.

30 ліпеня Канстытуцыйны суд Грузіі легалізаваў спажыванне марыхуаны ў краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула