БЕЛ Ł РУС

Кібератака змусіла чыноўнікаў на Алясцы перасесці за друкаркі

2.08.2018 / 09:24

Nashaniva.com

У выніку кібератакі на камп'ютарныя сеткі ў акрузе Матануска-Сусітна, размешчанымі на Алясцы, супрацоўнікі мясцовай адміністрацыі былі вымушаныя выкарыстоўваць у працы друкаркі, паведамляе Бі-бі-сі.

Вірусная праграма Ransomware атакавала практычна ўсе камп'ютары адміністрацыі акругі, а таксама пралезла ва ўнутраныя сістэмы і серверы аварыйнага аднаўлення. Гэты вірус-вымагальнік шыфруе або выконвае скрэмбліраванне звестак і патрабуе ўзнагароджання за іх аднаўленне.

Вірус таксама атакаваў тэлефонную сістэму і картачную прапускную сістэму дзвярэй. Спецыялісты спрабуюць аднавіць заблакаваныя сістэмы і вярнуць змешчаныя там дадзеныя. А пакуль супрацоўнікам адміністрацыі даводзіцца карыстацца для падрыхтоўкі дакументаў звычайнымі механічнымі друкаркамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула