БЕЛ Ł РУС

Абама не адракаецца ПРА ў Польшчы

8.11.2008 / 21:41

МБ

Пра гэта ён заявіў у размове з прызыдэнтам Польшчы Лехам Качынскім.

Новая адміністрацыя ЗША ня мае намеру адракацца плянаў разьмясьціць амэрыканскую сыстэму ПРА ў Польшчы й Чэхіі.

Пра гэта абраны прэзыдэнтам Штатаў Барак Абама заявіў у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качынскім.

Абама пацьвердзіў значэньне стратэгічнага партнёрства паміж ЗША і Польшчай і намер разьвіваць палітычнае і вайсковае супрацоўніцтва.

Праўда, пазьней памочнік Абамы ўдакладніў інфармацыю журналістаў: устаноўка сыстэмы ПРА будзе ажыцьцёўленая ў тым выпадку, калі будзе даказаная працаздольнасьць тэхналёгій ПРА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула