БЕЛ Ł РУС

Трагедыя пад Пінскам: расіянін прыехаў на вяселле і сеў на рэйкі перад цягніком

6.08.2018 / 11:26

Nashaniva.com

У Пінскім раёне пасажырскі цягнік збіў мужчыну, які сядзеў на рэйках, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Трагедыя адбылася 6 жніўня а 2.39 ночы на перагоне Ясельда — Пінск. Машыніст цягніка міжрэгіянальных ліній Гомель — Брэст убачыў мужчыну, што сядзеў на рэйках. На гудкі цеплавоза ён не рэагаваў. Давялося экстрана тармазіць, але пазбегнуць наезду не ўдалося. Мужчына загінуў на месцы.

Следча-аператыўная група высветліла асобу мужчыны. Ім аказаўся 42-гадовы жыхар Кіраўскай вобласці Расіі, які 3 жніўня прыехаў у госці ў Пінскі раён на вяселле да знаёмай. Каля гадзіны ночы ён пайшоў з дому. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула